Беларусы Швецыі правялі акцыю супраць палітыкі Расіі
Акцыя звязана з павелічэннем расійскай вайсковай прысутнасці ў Беларусі.

Беларусы Швецыі правялі акцыю супраць палітыкі Расіі.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швецыі 29 студзеня выйшлі на акцыю ў Стакгольме супраць палітыкі Пуціна з плакатамі на англійскай і шведскай мовах.


Яны патрабавалі вывесці войскі з тэрыторыі Беларусі і ад межаў з Украінай, пратэставалі супраць падтрымкі Масквой рэжыму Лукашэнкі і заклікалі Еўрасаюз рашуча спыніць расійскую агрэсію.