Уладзімір Падгол: Тыдзень прынёс важную падзею, на якую мала хто звярнуў увагу
У Беларусь штодзённа прыбываюць расійскія вайскоўцы, якія могуць прынесці яшчэ большы распаўсюд каронавіруснай інфекцыі ў краіне.

Уладзімір Падгол. Фота radyjo.net
27 студзеня ўлады Кітая выявілі
23 новыя выпадкі заражэння каронавірусам сярод асоб, якія прыбылі на
Алімпійскія гульні ў Пекіне. Аб гэтым гаворыцца ў апублікаванай заяве
аргкамітэта. Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага.
У сваю чаргу ў РФ выяўлены рэкордныя за ўсю пандэмію 88,8 тыс. выпадкаў каронавіруса, памерлі за суткі 665 чалавек. Ніякай інфармацыі пра тэсты на ковід у вайскоўцаў РФ, якія кожны дзень прыбываюць у РБ на вучэнні, няма. Вядомая пазіцыя генералісімуса РБ, які адкрыта сказаў, што ўжо двойчы перахварэў на карону: Лукашэнка кажа, што ўсе мусяць перахварэць, каб атрымаць імунітэт. Вось і сустрэчы ўладара акадэмікаў з навукоўцамі НАН РБ прайшла так, што ў залі ўсе сядзелі без масак. Вядома, што да Лукашэнкі дапускаюць толькі правераных, адданых асобаў, гэта значыць. Відаць, ім пашанцавала атрымаць вірусы ад Лукашэнкі, перахварэць і набыць: хто — імунітэт, а хто — і труну.
З праекта Канстытуцыі прыбралі словы пра імкненне да нейтралітэту РБ і без’ядзерны статус. Лукашэнка заявіў: «Я думаю, мяне зразумее і кіраўніцтва Расіі. Тое, што я скажу, будзе, напэўна, сугучна і іх пазіцыі. Калі нас будуць не проста пастаянна тузаць, як яны цяпер робяць, а разварочваць супраць нас арміі, запужваць нас і ставіць нас на мяжу выжывання рознага роду санкцыямі, і гэтак далей, а яшчэ больш пагражаць нам, як гэта яны зараз робяць, мы тады ламанём так, што мала не падасца. Таму з намі не трэба звязвацца».
Вось гэта і можна ўнесці ў Канстытуцыю.

Зянон Пазняк распавёў пра магчымасць расійска-ўкраінскай вайны і пра акупацыю РБ: «Тое, што зрабіў Пуцін, зроблена нечакана для Захаду і дастаткова прафесійна. Яны зрабілі шум вакол Украіны, але нападаць Пуціну на Украіну і ўвязвацца ў вайну — вельмі рызыкоўна. Я не думаю, што ён у яе ўвяжацца. Але пад гэтае шоу яны занялі «беларускі гаўбец». Гэта ўжо зусім іншая сітуацыя, гэта ўжо не войскі ў Смаленску. Яны будуць стаяць пад Бугам, яны будуць стаяць каля Горадні, іх стратэгічная авіяцыя ўжо ўведзеная ў Беларусь. Гэта ціск на ўвесь Захад і на Украіну».
Лукашэнка ўпершыню за больш чым за 20 гадоў успомніў імя Пазняка і паспрабаваў аспрэчваць яго тэзы.
Паводле старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоля Лапо, польскі бок хоча справакаваць беларускіх памежнікаў «на нейкія захады ў адказ». Ён згадаў, у прыватнасці, пашкоджаны памежны знак, у чым беларускі бок абвінаваціў польскі. Пра гэта ён сказаў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».
«Калі я атрымаў інфармацыю, што польскія сілавікі плануюць, магчыма, захапіць беларускага памежніка, я аддаў каманду без папярэджання неадкладна ўжываць зброю», — сказаў Анатоль Лапо.

І вось у сярэдзіне тыдня з’явіліся звесткі ад памежнікаў Рэспублікі Польшча, што калі яны набліжаюцца да мяжы, тады беларускія памежнікі пачынаюць страляць. У той жа час Лукашэнка кажа, што ўцекачы працягваюць ісці ў Польшчу.
Такім чынам, створаны прэцэдэнт пачатку вайны.
Паводле www.polskieradio.pl