Ва Украіне абверглі інфармацыю пра пастаўку Расіяй на мяжу запасаў крыві для параненых
Украінцы ўпэўненыя, што такія навіны маюць на мэце распаўсюджанне панікі і страху ў грамадстве.
![1562225400_0_321_3071_2048_1920x0_80_0_0_fe0b1b1a7d62fca3d59afd1d89d0ddd0.jpg 1562225400_0_321_3071_2048_1920x0_80_0_0_fe0b1b1a7d62fca3d59afd1d89d0ddd0.jpg](/img/v1/images/1562225400_0_321_3071_2048_1920x0_80_0_0_fe0b1b1a7d62fca3d59afd1d89d0ddd0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ва Украіне абверглі інфармацыю пра пастаўку Расіяй на мяжу запасаў крыві для параненых.
Намесніца міністра абароны Ганна Маляр заявіла, што інфармацыя аб перасылцы Расіяй запасаў крыві да ўкраінскай мяжы не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца элементам інфармацыйна-псіхалагічнай вайны.
Маляр адзначыла, што такія навіны маюць на мэце распаўсюджанне панікі і страху ў грамадстве.
Нагадаем, што ў пятніцу агенцтва Reuters са спасылкай на трох неназваных амерыканскіх чыноўнікаў паведаміла, што Расія назапашвае кроў і медыцынскія матэрыялы для вайскоўцаў, размешчаных каля межаў Украіны.