У Беларусь з Расіі прыбыў дывізіён «Панцыр-С»

У Беларусь з Расіі (з Усходняй вайсковай акругі) па чыгунцы перакінулі дывізіён самаходнага зенітнага ракетна-гарматнага комплексу «Панцыр-С», паведамляе Мінабароны РФ. Ён мусіць паўдзельнічаць у сумесных вучэннях «Саюзная рашучасць — 2022», якія стартуюць 10 лютага. У складзе дывізіёна больш за дзясятак машын.

pan1.jpg

«Панцыр-С» прызначаны для супрацьпаветранай абароны і асобных раёнаў, і асобных аб'ектаў. Яго ракеты могуць збіваць самалёты, верталёты, крылатыя ракеты і г. д.

За перакідкай расійскіх падраздзяленняў у Беларусь уважліва сочаць на Захадзе. Па-ранейшаму захоўваецца пагроза вайсковага канфлікту паміж Расіяй і Украінай. Паведамляецца, што Расія пачала пастаўкі запасаў крыві і медычных матэрыялаў на аб'екты да мяжы з Украінай. Адначасова, паводле наяўнай інфармацыі, РФ перакінула да ўкраінскай мяжы і медычныя падраздзяленні.

Паводле «Еўрарадыё».