«Reuters»: Расія пачала пастаўку да мяжы з Украінай запасаў крыві, неабходнай для лячэння параненых
Расія пачала пастаўкі запасаў крыві і медыцынскіх матэрыялаў да мяжы з Украінай, піша агенцтва «Reuters» са спасылкай на траіх амерыканскіх чыноўнікаў.
Паводле суразмоўцаў агенцтва, такія малапрыкметныя, на першы погляд, дэталі маюць вырашальнае значэнне для ацэнкі таго, на якім узроўні знаходзіцца гатоўнасць Масквы пачаць уварванне ва Украіну.
«The Wall Street Journal» тым часам піша, што Расія перакінула да мяжы медыцынскія падраздзяленні.
Пры гэтым, як адзначае выданне, розныя заходнія краіны на падставе адных і тых жа даных выведкі робяць розныя высновы пра намеры Расіі — у той час як ЗША схільныя меркаваць, што можа пачацца поўнамаштабная вайна, у Еўропе лічаць, што «Пуцін блефуе».