Кіеўскі мэр Віталь Клічко ў выпадку расійскай агрэсіі паабяцаў узяць аўтамат у рукі і пайсці ваяваць за Украіну
У эфіры тэлеканала «Украіна 24» мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што гатовы ісці і ваяваць за Украіну, калі нельга пазбегнуць канфлікту з Расіяй. Запіс праграмы «Свабода слова з Савікам Шустэрам» ёсць на YouTube, піша lenta.ru.
![rian_2919717.hr.ru__1__pic_32ratio_900x600_900x600_94690.jpg rian_2919717.hr.ru__1__pic_32ratio_900x600_900x600_94690.jpg](/img/v1/images/rian_2919717.hr.ru__1__pic_32ratio_900x600_900x600_94690.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Калі пачнецца ваенная агрэсія, я як былы салдат вазьму
аўтамат у рукі і пайду ваяваць за Украіну», — паабяцаў мэр Кіева. Такім
чынам ён адказаў дэпутату Вярхоўнай Рады ад партыі «Апазіцыйная платформа — за жыццё» Наталлі Каралеўскай.
Раней Клічко заявіў аб неабходнасці даць мэрам
гарадоў Украіны план дзеянняў, калі будуць уводзіць рэжым НС. «Ніхто не хоча
крыві, ніхто не хоча супрацьстаяння. Але ёсць добрая прыказка: «Хочаш
міру — рыхтуйся да вайны», — сказаў ён.
Аб тым, што Кіеў рыхтуецца да нападу расійскай арміі на Украіну, Клічко заяўляе з 2021 года. У канцы снежня ён аб'яўляў аб падрыхтоўцы гараджан да магчымай НС і арганізацыі грамадзянскай абароны з наборам рэзервістаў.