Беларусы ЗША патрабуюць вызвалення палітвязняў (фота)
У нядзелю, 9 траўня, каля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку адбыўся мітынг у падтрымку палітвязняў Беларусі.
Сабралося шмат людзей, неабыякавых да тых нясправядлівых затрыманняў і жахлівых у сваёй жорсткасці прысудаў.
Удзельнікі мерапрыемства выказалі салідарнасць з палітзняволенымі Беларусі і запатрабавалі іх вызвалення, а таксама выказалі свой пратэст супраць дактатуры Лукашэнкі.
Беларусам, якія жывуць ў Амерыцы, важна выказаць сваю салідарнасць і падтрымку ўсім палітычным зняволеным, а таксама людзям, якія цяпер мітынгуюць супраць іх зняволення.
«Лукашэнка павінен адказаць за забойствы і рэпрэсіі, якія ён учыніў супраць сваіх палітычных апанентаў і беларускага народа», заклікалі ўдзельнікі акцыі.