Беласток у чаканні Дзядоў (фота)
Напярэдадні Дзядоў Беласток прыняў у сябе фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», які адбыўся 28-29 кастрычніка. А таксама ў гэтыя ж дні ў Беластоку і на Падляшшы віравала «Бардаўская восень». На некалькі дзён Беласточчына ператварылася ў аазіс беларускай культуры і літаратуры.
А яшчэ шмат мясцовых беларусаў можна было сустрэць у гэтыя дні на праваслаўных могілках пры бажніцы сьв. Марыі Магдаліны, якія ў чаканьні Дзядоў сталі менш самотнымі і застракаталі ня толькі жоўта-чырвоным апалым лісьцем, але і кветкамі, зьнічкамі і шматлікімі наведвальнікамі.
Самотнымі, але ўсё ж урачыстымі, у гэтыя дні былі хіба габрэйскія могілкі, адноўленыя апошнім часам валянтэрамі зь Нямеччыны, ЗША, Ізраілю і Польшчы.