Бі-бі-сі апазнала тэрарыста з "Ісламскай дзяржавы"

Брытанскія журналісты раскрылі імя ката, які прысутнічаў у відэароліку забойства амерыканскага журналіста Джэймса Фоўлі ды яшчэ мінімум пяці чалавек.



150226112336_jihadi_john_promo_624x351_na_nocredit.jpg

Як паведамляе  Бі-бі-сі, гэтага чалавека, які называў сябе "Джыхадыстам Джонам", на самой справе клічуць Махамед Эмвазі. Ён мае брытанскае грамадзянства і пражываў у заходнім Лондане. Гэтую інфармацыю радыёстанцыі паведаміла крыніца ў брытанскай выведцы.
Брытанскія спецслужбы маюць на яго дасье. Яны не раскрывалі звесткі пра яго па аператыўных меркаваннях. Афіцыйна брытанскія ўлады да гэтага часу адмаўляюцца пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю.
Паводле інфармацыі журналістаў, Эмвазі быў паплечнікам іншага ісламіста з Брытаніі, які прыбыў у 2006 годзе з Самалі, дзе прымаў удзел у фінансаванні джыхадысцкай групоўкі "Аш-шабаб".