Пакараныя ісламістамі копты абвешчаныя пакутнікамі

Копцкая Праваслаўная Царква прызнала пакутнікамі 21 хрысціяніна, пакаранага баевікамі «Ісламскай Дзяржавы».



dvo_pop_280x210.jpg

Патрыярх Копцкай Праваслаўнай Царквы Феадор II абвясціў, што дзень зверскага забойства ў Лівіі 21 егіпецкага хрысціяніна баевікамі «ІД» будзе ўнесены ў царкоўны каляндар.

Згодна з Сінаксарам, унясенне імёнаў у спіс пакутніцтва, які эквівалентны кананізацыі ў Каталіцкай Царкве, 21 хрысціяніна будзе адзначацца 8 амшыра па копцкім календары (15 лютага па грыгарыянскім календары), паведамляе katolik.ru.

Відэа, на якім відавочна, што частка хрысціян у момант зверскага пакарання моліцца, на думку шэрагу экспертаў, не толькі павялічыла боязь з’яўлення «ІД» у Еўропе, але шмат каго ўмацавала ў веры. «ІДІЛ даў нам больш, чым мы маглі б прасіць, калі яны не выразалі з відэа той фрагмент, калі мае браты паказалі сваю веру і заклікалі да Ісуса Хрыста. ІДІЛ дапамог нам зацвердзіцца ў сваёй веры», — кажа Бяшыр Камель (Beshir Kamel), брат двух пакараных коптаў.

krynica.info