Боб Дылан да гэтага часу ніяк не адрэагаваў на прысуджэнне яму Нобелеўскай прэміі па літаратуры

Знакаміты паэт і музыка нічога не напісаў пра гэта на сваіх старонках у сацсетках, не даў на гэты конт інтэрв'ю і не сказаў пра прэмію ні слова на нядаўнім канцэрце.

Боб Дылан

Боб Дылан


Напярэдадні ў Шведскай акадэміі прызналі, што не змаглі звязацца з Бобам Дзіланам, каб паведаміць яму аб прысуджэнні прэміі, паколькі ён спаў перад канцэртам у Лас-Вегасе. Ці атрымалася гэта зрабіць пазней, не ўдакладняецца.
Тым часам канадскі спявак, паэт і аўтар песень Леанард Коэн сказаў, што прысуджэнне Нобелеўскай прэміі Дзілану, гэта ўсё роўна, што уручыць медаль Эверэсту як самой высокай гары. Яго словы прыводзіць брытанская газета «Гардыян». Ці паедзе Боб Дылан на ўручэнне Нобелеўскай прэміі, пакуль невядома. Цырымонія Адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме.
Паводле «Эхо Москвы»