Боб Дылан прыняў Нобелеўскую прэмію па літаратуры
Амерыканскі музыка і паэт Боб Дылан звязаўся са Шведскай акадэміяй і апавясціў яе, што прыме Нобелеўскую прэмію па літаратуры, прысуджаную яму ў сярэдзіне кастрычніка.
«Ці я прымаю прэмію? Канешне», — цытуюць Дылана ў заяве на сайце арганізацыйнага камітэта прэміі.
«Навіна аб Нобелеўскай прэміі пазбавіла мяне дару мовы, — сказаў ён у гутарцы з пастаянным сакратаром акадэміі Сарай Даніус. — Я вельмі цаню аказаны мне гонар».
Ці з'явіцца Дылан на ўручэнні прэміі ў снежні, пакуль не зразумела.
Музыка стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў сярэдзіне кастрычніка.
Неўзабаве пасля аб'явы аб прысуджэнні яму прэміі Дылан даў канцэрт у Лас-Вегасе, але падчас выступу так і не згадаў пра прэмію па літаратуры.
Раней Шведская акадэмія паведаміла, што спыніла спробы выйсці на сувязь з Бобам Дзіланам, да якога акадэмікі не змаглі датэлефанавацца.
Боб Дылан стаў першым лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, якому яе прысудзілі за тэксты песень.
У сваім рашэнні Шведская акадэмія патлумачыла што прэмія прысуджана Дылану за «стварэнне новай паэтычнай мовы ў рамках вялікай амерыканскай песеннай традыцыі».
Паводле рускай службы Бі-бі-сі