Больш за 2 тыс. нелегалаў спрабавалі прарвацца ў Велікабрытанію праз тунэль пад Ла-Маншам

У атацы ў францускім горадзе Кале ўдзельнічалі каля 2 100 чалавек, 200 былі арыштаваныя.



a9112ec1_b994_451f_afb8_59db944b706c_file.jpg

Еўратунэль пад пралівам Ла-Манш, які злучае Францыю і Велікабрытанію, перажыў найбуйнейшую атаку мігрантаў. У атацы ў францускім горадзе Кале ўдзельнічалі каля 2100 чалавек, 200 былі арыштаваныя, паведамляе ВВС.

Паводле словаў прадстаўніка аператара тунэлю, кампаніі Eurotunnel, падобныя інцыдэнты адбываюцца амаль кожную ноч, аднак апошні выпадак стаў найбуйнейшым за апошнія паўтара месяцы спробаў мігрантаў прарвацца з Францыі ў Велікабрытанію.

Падчас прарыву пацярпелі шэсьць чалавек. З пачатку лета пры спробах прабрацца з Кале праз тунэль у Велікабрытанію загінула ўжо восем мігрантаў.

У ваколіцах Кале разбілі лагеры каля 10 тыс. мігрантаў, якія разлічваюць нелегальна пераехаць на Брытанскія выспы.

Для ЕС цяпер востра стаіць пытанне нелегальных мігрантаў, якія з Афрыкі і Азіі імкнуцца патрапіць у Еўропу праз Міжземнае мора.

Напрыканцы чэрвеня краіны Еўрасаюза ў выніку сямігадзіннага абмеркавання дамовіліся размяркаваць і паселяць у сябе 60 тысяч мігрантаў з Паўночнай Афрыкі і з Блізкага Ўсходу. Выключэнне было зроблена для Венгрыі, якая назвала план «абсурдам», і Балгарыі — адной з самых бедных краін ЕС.

Сістэма крытэрыяў была прапанавана наўзамен абавязковых квотаў, супраць якіх змагаліся Польшча, Чэхія, Славакія, Венгрыя і іншыя краіны: яны сцвярджалі, што іх постсацыялістычных эканомікі яшчэ занадта слабыя, каб справіцца з такой колькасцю мігрантаў.