Больш за 15 гарадоў ЗША далучыліся да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі
У мінулыя выходныя беларусы ЗША далучыліся да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі, ініцыяванага офісам Святланы Ціханоўскай.
![Беларусы Бостана Беларусы Бостана](/img/v1/images/solidarity_event___boston.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы Бостана
Больш за 15 беларускіх суполак з розных штатаў ад Усходняга да Заходняга Узбярэжжа ЗША скаардынаваліся і паставілі маштабную мэту: даслаць лісты і паштоўкі кожнаму з 887 палітычных зняволеных. Амаль ва ўсіх буйных гарадах ЗША беларусы сабраліся разам, каб напісаць словы падтрымкі і падпісаць святочныя паштоўкі. Агулам ужо даслалі ці збіраюцца даслаць неўзабаве каля 900 лістоў і паштовак! Удзельнікі акцыі адзначаюць, што падтрымаць палітзняволеных і іх сем’і паштоўкай — такая невялікая і простая, але важная справа, якую здольны зрабіць кожны.
![solidarity_event___philadelphia.jpg solidarity_event___philadelphia.jpg](/img/v1/images/solidarity_event___philadelphia.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы Філадэльфіі
![solidarity_event___miami_together.jpg solidarity_event___miami_together.jpg](/img/v1/images/solidarity_event___miami_together.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы Маямі
![solidarity_event___sf_1.png solidarity_event___sf_1.png](/img/v1/images/solidarity_event___sf_1.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусы Сан-Францыска
Паводле прэс-рэліза