Некалькі беларусаў, асуджаных на «хімію», пакінулі краіну
Аршанец Аляксей Коршун, а таксама фігуранты «карагоднай справы» Наталля Шыла і Ілля Ягораў здолелі ўцячы з Беларусі за мяжу.
![_shoviszcza___horad___havaemsja___ekanomika__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg _shoviszcza___horad___havaemsja___ekanomika__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg](/img/v1/images/_shoviszcza___horad___havaemsja___ekanomika__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палітвязень Аляксей Коршун, якому ў верасні замянілі калонію на «хімію», уцёк у Польшчу. Аршанец быў затрыманы сёлета напрыканцы сакавіка і абвінавачаны ў «распальванні варожасці» за крытычны каментар пра міліцыянтаў у адной з сацсетак. Спачатку суд пастанавіў накіраваць яго ў калонію на 2,5 гады, але пазней Коршун трапіў у спіс «амніставаных», і яго накіравалі на «хімію». Сёння стала вядома, што Коршун пакінуў Беларусь, паведамляюць магілёўскія праваабаронцы.
Па інфармацыі тэлеканала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім, фігуранты к«арагоднай справы» ў Брэсце Наталля Шыла і Ілля Ягораў, якія атрымалі па 2,5 гады «хіміі», таксама здолелі пакінуць краіну. Цяпер ім нічога не пагражае.