Больш за 2000 украінскіх школьнікаў наведалі сустрэчы з беларускімі добраахвотнікамі
Ва Украіне працягваецца праект, накіраваны на інфармаванне ўкраінскіх школьнікаў пра ўдзел беларускіх добраахвотнікаў у вайне.
![o1qmnpox8xi.jpg o1qmnpox8xi.jpg](/img/v1/images/o1qmnpox8xi.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арганізатарам праекту з’яўляецца Грамадскі сектар Атраду “Пагоня” пры падтрымцы Народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя.
На гэты момант сустрэчы з беларускімі добраахвотнікамі прайшлі ўжо ў 11 школах Уладзімір-Валынскага, Ковеля, Любомля, Смідына, вёсак Паўліўка і Лукавічы Іванічыўскага раёна Валынскай вобласці. Агулам іх наведалі больш за 2000 школьнікаў.
На кожнай сустрэчы навучэнцы праяўлялі актыўнасць і з цікавасцю задавалі пытанні, якія ў асноўным тычыліся Беларусі і сітуацыі на фронце.
![sustreczy_infahrafika.jpg sustreczy_infahrafika.jpg](/img/v1/images/sustreczy_infahrafika.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Напрыканцы ўкраінскія школьнікі мелі магчымасць сфатаграфавацца з бел-чырвона-белым сцягам і беларускімі добраахвотнікамі.
Прэс-служба Грамадскага сектару Атраду "Пагоня"