Украіна. На Майдане мітынгуюць у падтрымку блакады Данбаса

У цэнтры Кіева на Майдане Незалежнасці прайшла акцыя, арганізаваная АУН і байцамі добраахвотніцкай батальёнаў — так званае Веча ў падтрымку блакады гандлю з акупаванымі тэрыторыямі Данбаса.

Шэсце да Адміністрацыі прэзідэнта. Фота: Украінская праўда

Шэсце да Адміністрацыі прэзідэнта. Фота: Украінская праўда

Сёння каля Стэлы на Майдане сабралася каля тысячы ўдзельнікаў, сярод іх шмат людзей сталага ўзросту і моладзі.
Са сцэны ў Стэлы выступалі народныя дэпутаты з фракцыі "Самапомач" Сямён Сяменчанка і Ягор Собалеў, а таксама пазафракцыйны Уладзімір Парасюк.
"Мы хочам, каб нас пачуў Парашэнка. Калі не пачуе, дык яго кар'ера хутка скончыцца", — неслася з трыбуны. Таксама гучалі пагрозы на адрас прадпрымальніка Рыната Ахметава.

img.pravda.com__images_doc_7_f__c0295835e124ac7e71002f2631419087.jpeg

img.pravda.com__images_doc_8_6__8c5a13870537a3195fb2b3e24d017511.jpeg

img.pravda.com__images_doc_2_6__5d6ff59f38a8a50b5569d0667adbd95a.jpeg


Сямён Сяменчанка на мітынгу заявіў, што ўлада не будзе разганяць удзельнікаў блакады, пакуль у Кіеве будуць ісці мітынгі, — да 22 лютага. А потым, паводле яго слоў, у Парашэнкі ўжо распрацаваны план па зачыстцы актывістаў, якая, як сцвярджае Сяменчанка, прызначаная на 23 лютага.
Таксама Сяменчанка заявіў, што ад панядзелка пад Стэлай на Майдане будзе ўстаноўлены намёт, дзе ўсе жадаючыя могуць запісацца і паехаць далучыцца да блакады Данбаса.
"Мы бярэм на сябе харчаванне, праезд, пражыванне. Раз на тры дні на Данбас будзе хадзіць аўтобус", — заявіў Сяменчанка.

img.pravda.com__images_doc_2_9__88d3d6c61323c9120324dfdfb7d6c64c.jpeg

img.pravda.com__images_doc_3_4__8dcfda616e489351e0a35dfead1c48e7.jpeg

img.pravda.com__images_doc_3_c__6bee75078b409182c17ae234699d4570.jpeg

img.pravda.com__images_doc_3_7__4322fa527f8e979acb1eecc56feb892c.jpeg

img.pravda.com__images_doc_4_3__2799d9c17723ab596af0022b9c3fb451.jpeg

img.pravda.com__images_doc_6_3__e8268866c620492661366d93d0aba4ae.jpeg


Мітынгоўцы рушылі на вуліцу Інстытуцкая ў кірунку да Адміністрацыі прэзідэнта. У рупар выкрыквалі антыпрэзідэнцкія лозунгі.
Меры бяспекі ў цэнтры сталіцы ўзмоцнены. Устаноўлены рамкі металашукальнікаў на Крэшчаціку і Еўрапейскай плошчы.
Паводле , Корреспондент.net, “Украінская праўда” 
Фота:
 Раман Кравец, “Украінская праўда”