Тэлефоннае махляра ва Украіне — 90% тэлефанаванняў з ДНР

Кіраўнік украінскай кіберпаліцыі распавёў, што большасць тэлефанаванняў паступае ад вязняў на акупаваных тэрыторыях Данбаса. Пры гэтым 50% ад сумы "заробку" зняволеных атрымліваюць наглядчыкі турмаў.

Фота k4linux.com

Фота k4linux.com

Сітуацыя з тэлефонным махлярствам ва Украіне складаная не толькі таму, што гаворка ідзе пра псіхалагічнае ўздзеянне на людзей, якое няпроста папярэдзіць, але і таму, што большая частка такіх тэлефанаванняў паступае з тэрыторыі ЛНД-ДНР.

Пра гэта распавёў кіраўнік кіберпаліцыі Украіны Сяргей Дземедзюк.

"Калі мы гаворым пра тэлефоннае махлярстве, дык гэта псіхалогія. Адной жанчыне патэлефанаваў нібыта яе сын, ён здзейсніў ДТЗ і яму былі патрэбныя грошы адкупіцца. Пры гэтым сын спаў у суседнім пакоі. На маці гэты званок так падзейнічаў, што яна забылася, што сын спіць, пайшла і пералічыла грошы злачынцам. І толькі калі вярнулася дадому, зразумела, што стала ахвярай махляроў. Зараз у нас працуюць псіхолагі, каб зразумець прычыны такіх паводзінаў і спосабы барацьбы з гэтым", — сказаў ён.

"З тэлефоннымі махлярства сітуацыя наогул вельмі складаная. 90% званкоў паступае ад зняволеных з калоній на непадкантрольных тэрыторыях Данбаса. Мы задакументавалі выпадкі, калі кантралёры гэтых устаноў атрымлівалі 50% ад сумы заробку тэлефонных махляроў. Таму з пастаўкамі апаратаў і велізарнай колькасці сім-карт у месцы пазбаўлення волі праблем не ўзнікае", — дадаў кіраўнік кіберпаліцыі.

Дземедзюк таксама распавёў і пра сумы, якія зарабляюць тэлефонныя ашуканцы.

"Каб вы разумелі, затрыманыя тэлефонныя ашуканцы распавялі, што ім пералічвалі грошы не менш за 5 чалавек. Сумы стартуюць ад 100 грыўняў”, — растлумачыў Дземедзюк.

Таксама паводле словаў Дземедзюка, 80% украінскіх хакераў знаходзяцца ў вышуку ў ЗША. Акрамя таго, колькасць кіберзлачынцаў ва Украіне, па яго словах, вышэй "сярэдняй тэмпературы па палаце". Гэта тлумачыцца ліберальным заканадаўствам Украіны, дзе за пакаранне хакерам прадугледжвае толькі штрафы і ўмоўныя тэрміны.


Паводле tsn.ua