Расія стане прызнаваць пашпарты сепаратысцкіх ДНР і ЛНР
Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.
![Здымак news.bigmir.net Здымак news.bigmir.net](/img/v1/images/38c6a4cc0804c1870899366f576674c0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Здымак news.bigmir.net
На падставе гэтых дакументаў дазваляецца ўезд у Расію. Акрамя пашпартоў прызнаныя дакументы аб адукацыі, пасведчанне аб рэгістрацыі шлюбу і рэгістрацыйныя знакі аўтамабіляў.
Пры гэтым ва ўказе падкрэсліваецца, што дакументы прызнаюцца часова, да таго часу, пакуль не будзе ўрэгуляваны канфлікт у Данбасе.
Паводле «Эхо Москвы»