Бразілія. «Не чакайце ад мяне баязлівага маўчання»
Часова адхіленая ад пасады прэзідэнта Бразіліі Дзілма Русеф заявіла, што нягледзячы ні на што працягне барацьбу за сваю пасаду.
Падчас выступу ў Федэральным сенаце (верхняй палаце парламента) Бразіліі, дзе павінна прымацца рашэнне аб імпічменце, Русеф заклікала сенатараў галасаваць за дэмакратыю і падтрымаць яе. Падчас выступу ў Федэральным сенаце ў рамках сваёй абароны Дылма Русеф паабяцала працягнуць барацьбу за свой мандат дзеля перамогі дэмакратыі і справядлівасці.
"Я змагаюся за свой мандат не з-за асабістых амбіцый, а дзеля дэмакратыі і справядлівасці. Я не здзяйсняла злачынстваў, у якіх мяне абвінавачваюць", — сказала Русеф. "Не чакайце ад мяне баязлівага маўчання", — дадала яна, паведамляе ТАСС.
Русеф нагадала, што за яе на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі 54 мільёны грамадзян краіны. "Я адчуваю горыч несправядлівасці", — сказала прэзідэнт. Яна таксама падкрэсліла, што ўсе абвінавачванні, высунутыя супраць яе, хлуслівыя, а працэдура яе зняцця з пасады — гэта спроба перавароту, паведамляе ВВС.
Бразільскі сенат распачаў фінальную стадыю працэдуры імпічменту прэзідэнта Дзілмы Русеф.Імпічмент матывуюць фінансавымі парушэннямі, якія Русеф нібыта дапусціла. У прыватнасці, яе абвінавачваюць ва ўтойванні сапраўднага памеру дэфіцыту бюджэту краіны падчас яе выбарчай кампаніі ў 2014 годзе. Адначасова з гэтым з 2014 года ў Бразіліі ідзе расследаванне карупцыйных схем у кантраляванай дзяржавай кампаніі Petrobras.
Для адстаўкі Русеф неабходна, каб імпічмент падтрымалі па меншай меры дзве траціны сенатараў. Чакаецца, што рашэнне будзе прынята вечарам 30 жніўня або ранняй раніцай 31 жніўня.