Былога кіраўніка ўрада Шатландыі арыштавалі па абвінавачванні ў дамаганнях

Паліцыя Шатландыі арыштавала былога кіраўніка ўрада Алекса Салманда. Яго абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях да дзвуюх жанчын некалькі год таму.

salmond.jpg

У другой палове дня 24 студзеня Салманд паўстане перад судом на слуханнях аб залогу.
Алекс Салманд — кіраўнік урада Шатландыі з 2007 па 2014 год, лідэр левацэнтрысцкай Шатландскай нацыянальнай партыі, якая выступае за незалежнасць рэгіёна. Салманд сышоў у адстаўку на наступны дзень пасля рэфэрэндуму, на якім шатландцы выказаліся за тое, каб застацца ў складзе Вялікабрытаніі. З 2017 году вядзе аўтарскую перадачу на канале RT.
Паводле meduza.io