Цэнтрабанк Расіі прыпыніў куплю замежнай валюты на ўнутраным рынку
Цэнтральны банк Расіі з 15-й гадзіны 24 студзеня прыпыніў набыццё замежнай валюты на ўнутраным рынку па бюджэтным правіле.
![centrobank_rf.jpg centrobank_rf.jpg](/img/v1/images/centrobank_rf.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Раней цягам дня рубель абрынуўся да шматмесячных мінімумаў. На максімуме долар каштаваў 79,4 рубля, а еўра — 89,8 рубля. Падалі і індэксы Маскоўскай валютнай біржы, і РТС. Гэта адбывалася на фоне заяў NATO пра пашырэнне прысутнасці ва Усходняй Еўропе ў адказ на пагрозу ўварвання Расіі ва Украіну.
Пасля заявы Цэнтрабанка РФ курс рубля крыху ўмацаваўся.
Курс расійскага рубля да беларускага — 29,74 расійскага рубля за адзін беларускі.