З-за эскалацыі вакол Украіны 8500 амерыканскіх салдат гатовыя адправіцца ў Еўропу
У Пентагоне таксама дадалі, што пакуль не плануюць адклікаць сваіх дарадцаў з Украіны.
![2824d8ac_d878_4238_bac9_df5fe85dead2_w1597_n_r1_st.jpg 2824d8ac_d878_4238_bac9_df5fe85dead2_w1597_n_r1_st.jpg](/img/v1/images/2824d8ac_d878_4238_bac9_df5fe85dead2_w1597_n_r1_st.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі на брыфінгу заявіў, ЗША
прывялі ў баявую гатоўнасць 8500 вайскоўцаў, для разгортвання ў Еўропе ў вельмі
кароткія тэрміны, калі НАТА вырашыць прывесці ў гатоўнасць сілы хуткага
рэагавання, піша «Голас Амерыкі».
Прадстаўнік Пентагона падкрэсліў, што рашэнне аб
разгортванні войскаў яшчэ не прынятае, і што любое такое разгортванне будзе
адбывацца асобна ад перасоўванняў войскаў ЗША ў Еўропе.
Акрамя гэтага, Джон Кірбі заявіў, што ЗША пакуль не плануюць адклікаць сваіх вайсковых дарадцаў і інструктараў, якія знаходзяцца ва Украіне.