Джо Байдэн назваў журналіста «тупым сукіным сынам». Але потым выбачыўся па патэлефоне
Гэта адбылося падчас сустрэчы Байдэна з яго эканамічнымі дарадцамі. Перад ёй журналісты паспрабавалі спытаць прэзідэнта пра Расію і Украіну, але той адмовіўся адказваць на пытанні не па тэме нарады.
Тады журналіст Fox News Пітэр Дусі спытаў, ці лічыць прэзідэнт, што інфляцыя наносіць палітычныя страты напярэдадні прамежкавых выбараў у Кангрэс. Усміхнуўшыся і панізіўшы голас, Байдэн адказаў: «Гэта вялікі плюс. Больш інфляцыі. Які тупы сукін сын». Няясна, ці ведаў прэзідэнт, што ў гэты момант яго мікрафон быў уключаны.
Пазней Дусі расказаў, што прыкладна праз гадзіну пасля
інцыдэнту Байдэн звязаўся з ім па тэлефоне.
«Ён сказаў: «Нічога асабістага, прыяцель»… Я запэўніў яго,
што працягну задаваць пытанні, якія адрозніваюцца ад тых, што задаюць іншыя. Ён
адказаў: «Ты мусіш»», — паведаміў карэспандэнт.
Па афіцыйных звестках, гадавая інфляцыя ў краіне па выніках снежня 2021 года дасягнула 7% — гэта максімум за апошнія 40 гадоў.
Паводле «Нашай Нівы».