ЗША гатовыя абмежаваць экспарт тэхналогій у Расію
У выпадку ўварвання Расіі ва Украіну ЗША ўвядуць вялікі пакет санкцый, якія абмяжоўваюць экспарт высокіх тэхналогій у Расію, паведамляе korrespondent.net.
ЗША рыхтуюць
санкцыі супраць Расіі, якімі маюць намер абмежаваць экспарт высокіх тэхналогій.
Пра гэта ў аўторак, 25 студзеня, распавёў прадстаўнік адміністрацыі ЗША.
"Гэтак жа, як і фінансавыя санкцыі, якія абмяжоўваюць замежны капітал, экспартны кантроль пазбаўляе Расію чагосьці, у чым яна мае патрэбу і што не можа лёгка замяніць адкуль-небудзь яшчэ. У выпадку экспартнага кантролю гаворка ідзе пра складаныя тэхналогіі. Тое, што мы распрацоўваем і вырабляем, з'яўляецца істотным укладам у стратэгічныя амбіцыі Расіі. Таму можна разглядаць гэтыя меры экспартнага кантролю як гандлёвыя абмежаванні ў рамках больш шырокіх інтарэсаў нацыянальнай бяспекі ЗША", — сказаў чыноўнік.
Ён адзначыў, што абмежаванні таксама закрануць абаронную і аэракасмічную сферу.
"Гэта нанясе шкоду тым сферам, якія важныя для расійскага кіраўніцтва, тычыцца гэта штучнага інтэлекту, вылічальных тэхналогій, абаронных і аэракасмічных сектараў", — удакладніў чыноўнік і адзначыў, што гэта няпоўны спіс абмежаванняў.
З ягоных слоў, Расія не зможа замяніць такія тэхналогіі, як лазеры, датчыкі суднаходства, робаты штучнага інтэлекту, квантавыя кампутары.
Чыноўнік таксама паведаміў, што ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну ЗША увядуць адразу ўвесь запланаваны пакет санкцый.