Уладзімір Някляеў: Па сутнасці, ужо на сённяшні дзень Беларусь ужо расійская
Беларускі паэт, празаік, грамадска-паітычны деяч Уладзімір Някляеў у інтэр'ю «Радыё Рацыя» выказаўся аб тым, якім чынам Расея можа паглынуць Беларусь.
— Расію я разумею, у 2024 годзе там выбары, — распавёў Уладзімір Някляеў. — Не будзе, канешне, захопу сілавога, будзе паўзучая інкарпарацыя. Па сутнасці, ужо на сённяшні дзень
Беларусь ужо расійская. Яны перакананыя, што ў 2024 годзе яны выйдуць на
адзіную валюту. Карацей, будзе выглядаць так, што Беларусь добраахвотна, хай і
нефармальна, але далучылася да Расіі. Гэта, канешне, падыме палітычны рэйтынг
Расіі, і на гэта яны разлічваюць. Яны так, але што мы — беларусы ва ўладзе ці ў
апазіцыі, мы што, можам неяк спавядаць гэтыя самыя ідэі? Мы што, самагубцы? Мы
што, не бачым як развіваецца свет?
Пры ўсёй гэтай тэарэтычнай глабалізацыі глядзіце, як у той жа Еўропе, дзе ёсць гэты Еўрасаюз, які ёсць сілай, стараецца аб’яднаць. Паглядзіце, што ў Італіі робіцца, што ў Іспаніі робіцца, у ангельцаў што робіцца. Ірландцы хочуць быць ірландцамі, нават у Венецыі тыя італьянцы, якія жывуць у Венецыі, кажуць мы не італьянцы, мы венецыянцы. Так што песня пра зліццё народаў і нацый у нешта адзінае цэлае яна спяваецца даўно, але, па-мойму, гэта такая даволі фальшывая песня. Так, чалавецтва ёсць адно цэлае — гэта безумоўна, гэта арганізм адзіны, але кожны чалавек адрозніваецца ад кожнага чалавека, так нацыі і народ. А чым можна адрознівацца, калі мы страцім мову, культуру? Нішчэнне ўсяго беларускага самімі беларусамі — гэта такі грэх перад Богам, што яго не «адмаліць і ў сямі цэрквах». Да некага гэта ўрэшце павінна дайсці. Калі інакш нешта, то я тады дарма пражыў жыццё і нічога ў ім не зразумеў.