Чылі. Ухвалены закон аб частковай легалізацыі марыхуаны
Ніжняя палата кангрэсу Чылі ўхваліла закон, які дазваляе вырошчваць марыхуану ў невялікіх колькасцях у медыцынскіх, рэкрэацыйных і рэлігійных мэтах.
За прыняцце дакументу прагаласавалі 68 парламентарыяў, 39 выступілі супраць. Некаторыя праціўнікі закону адзначаюць, што ён будзе спрыяць папулярызацыі наркотыкаў,паведамляе ВВС.
На дадзены момант вырошчванне, продаж і перавозка марыхуаны ў Чылі караюцца турэмнымі тэрмінамі да 15 гадоў.
Перад уступленнем у сілу новы закон павінен прайсці праз камісію па ахове здароўя і сенат.
Раней абмежаванні на выкарыстанне марыхуаны знялі ўлады шэрагу іншых краінаў, у тым ліку Уругвая, Ямайкі, а таксама некаторых штатаў ЗША.