Дата дэкамунізацыі вуліцы Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім падоўжана
Канчатковая дата дэкамунізацыі вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім падоўжана да паловы студзеня, паведаміла прэс-сакратар падляшскага ваяводы Ганна Ідзькоўска.

Сёння таксама бургамістр Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі пераслаў у СМІ зварот, які быў накіраваны падляшскаму ваяводу 21 лістапада, у якім бельскае самакіраванне рэкамендавала захаваць назву вуліцы.
Да ліста далучана таксама біяграфія Браніслава Тарашкевіча, якую рыхтавала Беларускае гістарычнае Таварыства.



www.racyja.com