Польшча. Ці з’явіцца нацыянальная «Гульня тронаў»?
У Польшчы зноў перанеслі прэм’еру 60-серыйнай «Карона каралёў». Фільм павінен быў стаць польскім адказам на «Гульню тронаў».

Праўда, у польскай версіі гаворка не пра казачных персанажаў, а пра сапраўдных гістарычных асобаў — польскага караля Казіміра і яго атачэнне.
Праект быў запушчаны два гады таму і адразу падаваўся яго аўтарамі як прарыў у гісторыі польскага кіно. Дастаткова згадаць, што гэта самы буйны праект на польскім тэлебачанні посткамуністычных часоў. Аднак у выніку нешта не спрацавала.

Фота viva.pl
Фільм, які абяцалі паказаць яшчэ ўвесну, а пасля перанеслі прэм’еру на восень, зноў вырашылі дапрацаваць. На думку шмат каго, прычына банальная — да стандартаў «Гульні тронаў» фільм «Карона каралёў» недацягвае.
Цікава, што некаторыя гісторыкі патрабавалі паказаць у фільме ўсю гістарычную праўду, у тым ліку заляцанні старога Казіміра да маладых дзяўчат. Так ці інакш, ужо абвешчана, што цяпер прэм’еру серыялу трэба чакаць у студзені.
Паводле польскай прэсы