«Для падрыхтоўкі да параду»: Расія падагнала «Іскандэры» да ўкраінскай мяжы

Чатыры комплексы даставілі з Курска чыгуначным транспартам у Варонеж.

ee33fcc277c32c1c2724c463cb2de07f.jpeg


Разлікі аператыўна-тактычных ракетных комплексаў «Іскандэр» прывезлі ў Варонеж, ад якога менш за 300 кіламетраў ад украінскай мяжы, нібыта для падрыхтоўкі да параду Перамогі.
Пра гэта паведамляецца на сайце Мінабароны РФ у аўторак, 13 красавіка.
Адзначаецца, што чатыры комплексы даставілі з Курска чыгуначным транспартам у «горад ваеннай славы Варонеж» для «падрыхтоўкі да параду ў азнаменаванне 76-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
Нагадаем, што Расія з сакавіка пачала сцягваць вайсковую тэхніку і засяродзіла ўздоўж мяжы Украіны і на часова акупаваных тэрыторыях 28 батальённых тактычных груп і пад выглядам падрыхтоўкі да вучэнняў плануе яшчэ падцягнуць да 25 батальённых тактычных груп. Таксама акупанты актывізавалі абстрэлы на Данбасе ў зоне правядзення ААС.
У МЗС Украіны назвалі напрамкі ля межаў, дзе Расія нарошчвае свае войскі. Так, паводле слоў міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебы, Расія працягвае нарошчваць ваенны патэнцыял уздоўж украінска-расійскай мяжы, на часова акупаваных тэрыторыях і на морах. Яна збірае войскі на трох напрамках: на паўночным-усходзе Украіны, у Крыме — на поўдні і на Данбасе — на ўсходзе.
Паводле tsn.ua