Дональд Трамп не супраць развалу NATO

Амерыканскі мільярдэр Дональд Трамп, які прэтэндуе на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі, не супраць таго, каб Паўночнаатлантычны альянс спыніў сваё існаванне.

donald_trump_1.jpg


Пра гэта бізнесмен заявіў у суботу на сустрэчы з выбаршчыкамі ў штаце Вісконсін.


«Мы падтрымліваем нашых саюзнікаў па NATO, яны атрымліваюць ад нас ваенную падтрымку і не толькі, але яны ж абдзіраюць ЗША, і абдзіраюць вас. Хай разлічваюцца з намі за ўсё, уключаючы свае мінулыя недапрацоўкі, або сыходзяць. Калі ад гэтага NATO разваліцца, то хай развальваецца», — заявіў Трамп.

 

У той жа дзень у Вісконсіне на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі словы Трампа пракаментавала Хілары Клінтан, якая прэтэндуе на вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.

 

«Калі ён абражае NATO і нашых саюзнікаў, мяркуючы, што мы можам проста выйсці з альянсу, ён падвяргае рызыцы кааліцыю дзяржаў, дапамога якіх нам патрэбная для перамогі над «Ісламскай дзяржавай». Сваімі словамі ён робіць сітуацыю ва ўсім свеце значна горш і небяспечней», — рэзюмівала Клінтан.

 

Першасныя выбары пройдуць у Вісконсіне 5 красавіка. Выбары прэзідэнта ЗША адбудуцца 8 лістапада.

 

Euronews