Дональд Трамп прадказаў канец ЗША праз тры гады
Такі прагноз ён даў падчас інтэрв'ю ў эфіры «Newsmax», піша «Huffington Post».

Ён заявіў, што за апошнія восем месяцаў праўлення цяперашняга прэзідэнта ЗША Джо Байдэна краіна «пайшла пад адхон так, як ніколі раней».
«Калі мы пойдзем на гэтыя выбары, якія адбудуцца ў 2022-м і 2024-м гадах, то краіны ў нас не застанецца», —растлумачыў экс-прэзідэнт ЗША.
На гэтых словах тэлевядучы перапыніў інтэрв'ю з палітыкам.
Раней Дональд Трамп заклікаў ізноў увесці войскі ў Афганістан, назваўшы рашэнне Джо Байдэна недальнабачным.