Два прадстаўнікі «ДНР» затрыманыя ў Маскве па падазрэнні ў буйным махлярстве

Юрыст Пётр Чыхун, які прызначаны «прадстаўніком» самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) у Міжнародным крымінальным судзе пры ААН, у сераду быў затрыманы ў Маскве па падазрэнні ў дачыненні да буйнога махлярства.



dnr4.jpg

Пакуль ён знаходзіцца ў статусе падазраванага, але, як чакаецца, ужо ў бліжэйшыя дні яму прад’явяць афіцыйнае абвінавачванне ў замаху на махлярства ў асабліва буйным памеры (арт. 30 і ч. 4 арт. 159 КК РФ). Прадстаўнікі следства маюць намер звярнуцца ў Чартанаўскі райсуд Масквы з хадайніцтвам аб абранні для Чыхуна меры стрымання.

Гаворка ідзе пра спробу рэйдэрскага захопу часткі старадаўняга асабняка ў Маскве на Гогалеўскім бульвары, 3. Раней па гэтай справе некалькі бізнесменаў былі асуджаныя, а яшчэ некалькі, уключаючы паплечніка Чыхуна па «ДНР» Дзмітрыя Лысакоўскага (пазыўны «Гудвін», таксама быў прызначаны «прадстаўніком ДНР» ў Міжнародным крымінальным судзе пры ААН), знаходзяцца пад следствам.

Чыхун — ураджэнец Грузіі, у апошні час пражываў у Падмаскоўі. Раней ён ужо меў праблемы з законам. У сярэдзіне 2000-х гадоў яму ставілі ў віну крадзеж або растрату (арт. 160 КК РФ) і злоўжыванне паўнамоцтвамі (арт. 201 КК РФ) у сувязі са справай аб перадачы ва ўласнасць іншым асобам шэрагу памяшканняў Васкрасенскага камбіната асбестацементавых вырабаў «Чырвоны будаўнік», што нанесла прадпрыемству шкоду на суму каля 40 млн. расійскіх рублёў. Тады Талдомскі суд Падмаскоўя праявіў паблажлівасць, прысудзіўшы Чыхуна да трох гадоў умоўна.

Акрамя гэтага, пэўную вядомасць Чыхун і Лысакоўскі атрымалі ў красавіку 2014 года, калі беспаспяхова спрабавалі засудзіць ў арбітражы Цэнтрабанк Расіі, Міінстэрства замежных спраў РФ і расійскае Міністэрства фінансаў за тое, што МВФ прадаставіў крэдыт Украіне. Яны сцвярджалі, што Украіна распараджаецца у тым ліку і сродкамі, унесенымі Расіяй, — а значыць, і заплачаных імі, Чыхуном і Лысакоўскім, як падаткаплацельшчыкамі. Аднак пазоў быў ім вернуты без разгляду.

Newsru.com