Дзе жывуць самыя няшчасныя людзі?
Мы ўсе чулі прымаўку «за грошы шчасця не набудзеш», але наколькі яна дакладная на самай справе?
Імкнучыся адказаць на гэтае адвечнае пытанне пра шчасце і грошы, CasinoTop3 параўнаў паказчыкі індэкса шчасця ў розных краінах з сярэдняй зарплатай, колькасцю мільярдэраў і чаканай працягласцю жыцця, каб раз і назаўжды высветліць, ці сапраўды за грошы можна купіць шчасце...
Вынікі даследавання
Даследаванне паказала, што існуе значная станоўчая карэляцыя (0,68) паміж сярэдняй зарплатай і паказчыкам шчасця, а гэта азначае, што даныя сведчаць аб тым, што шчасце сапраўды можна купіць за грошы.
Таксама была заўважана станоўчая карэляцыя паміж сярэдняй зарплатай і чаканай працягласцю жыцця (0,67), а таксама паміж чаканай працягласцю жыцця і шчасцем (0,66).
Топ-10 самых шчаслівых краін свету
У рэйтынгу шчаслівых краін улічваліся колькасць мільярдэраў, сярэдні заробак ды чаканая працягласць жыцця.
- Фінляндыя была прызнаная краінай з самым высокім паказчыкам шчасця, агульны бал склаў 7,80.
Фінляндыя таксама заняла трэцяе месца па сярэдняй заработнай плаце і чаканай працягласці жыцця сярод усіх 60 краін, супастаўленых у рамках даследавання.
Да таго ж колькасць запытаў у Google наконт «жыцця ў Фінляндыі» павялічылася на 50% па ўсім свеце за апошні год, што даказвае: цікавасць да такога ладу жыцця расце.
- Следам за Фінляндыяй — з паказчыкам шчасця 7,59 — ідзе яшчэ адна скандынаўская краіна, Данія.
Сярэдні заробак у краіне (2 867,82 фунтаў стэрлінгаў) быў 6-м па велічыні за ўвесь час даследавання, і датчане таксама ўваходзяць у першую палову па чаканай працягласці жыцця і колькасці мільярдэраў.
- Трэцяе месца па агульным паказчыку шчасця (7,40 бала) займаюць Нідэрланды.
Адзіная краіна, якая не адносіцца да Паўночнай Еўропы, аднак уваходзіць у пяцёрку лідараў сярод усіх 60 краін, што былі параўнаныя ў рамках даследавання, Нідэрланды могуць пахваліцца 7-м месцам па велічыні сярэдняй заработнай платы (2 738,62 фунтаў стэрлінгаў) і 16-м месцам па працягласці жыцця (82,58 года).
Топ-10 самых няшчасных краін свету
- З агульным паказчыкам шчасця 4,04 Індыя аказалася найменш шчаслівай краінай у даследаванні.
Індыя заняла 7-е месца з самым нізкім паказчыкам чаканай працягласці жыцця (72,03) і знаходзіцца ў ніжняй траціне па сярэдняй заработнай плаце (462,79 фунтаў стэрлінгаў). Тым не менш Індыя заняла трэцяе месца па колькасці мільярдэраў — 157 чалавек, саступіўшы толькі Злучаным Штатам (754) і Кітаю (523).
- Наступным у рэйтынгу самых няшчасных краін быў Егіпет з паказчыкам шчасця ўсяго 4,17.
У Егіпце была самая нізкая сярэдняя заработная плата з усіх 60 краін, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, — усяго 143,08 фунта стэрлінгаў, а таксама 4-я па велічыні чаканая працягласць жыцця (70,81).
- Турцыя заняла трэцяе месца з самым нізкім паказчыкам шчасця — усяго 4,61.
Крыху лепш у Турцыі з чаканай працягласці жыцця (78,68), і з сярэдняй заработнай плаце (494,02 фунта стэрлінгаў).
- Сярод гаротнікаў таксама на 4-м месцы Марока (4,9 паказчык шчасця), Украіна — (5-е месца і 5,07 паказчык шчасця) ды Грузія — (6-е месца і 5,11 паказчык шчасця).