Дзякуй, што жывы: лідар Аўтамайдану знайшоўся, але моцна збіты, парэзаны

Яго катавалі, рэзалі, спрабавалі выкалаць вочы, распіналі.



bulatau.jpg

Адзін з лідараў украінскага Аўтамайдана Дзмітрый Булатаў, які лічыўся зніклым працяглы час, знайшоўся ўвечары ў чацвер, 30 студзеня ў вёсцы Вышанькі Барыспальсага раёна пад Кіевам. Дзмітрый збіты, але ходзіць сам. Яго катавалі, рэзалі, спрабавалі выкалаць вочы. Таксама, па словах Дзмітрыя, яго распіналі і катавалі людзі з рускім акцэнтам, але ён іх не бачыў, бо вочы ўвесь час былі завязаныя.

УНІАН