МЗС Літвы: ЕС павінен распачаць дзеянні ў дачыненні да выкраданняў і катаванняў пратэстоўцаў ва Украіне

МЗС Літвы прытрымліваецца думкі, што Еўрапейскі саюз павінен разгледзець магчымыя меры рэакцыі ў дачыненні да выкраданняў, катаванняў і бесчалавечнага абыходжання з мірнымі пратэстоўцамі ва Украіне.



bulatau1.jpg

Дзмітры Булатаў
Літва прыняла на лячэнне актывіста ўкраінскай апазыцыі, аднаго з лідэраў Аўтамайдану Дзмітрыя Булатава, стан якога выразна адлюстроўвае фізічныя прыкметы доўгатэрміновых катаванняў і жорсткага абыходжання. Аналагічную заклапочанасць выказала і Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан у сваёй заяве, зробленай 31 студзеня па заканчэнні сустрэчы з украінскай апазіцыяй. 
Еўрапейскі саюз павінен звярнуцца да Кіева з патрабаваннем правядзення стараннага і незалежнага расследавання гэтага і іншых аналагічных выпадкаў катаванняў, і зрабіць захады для пакарання вінаватых. Украіна з'яўляецца дзяржавай-удзельніцай Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання, аднак выказваецца трывога з нагоды праблемы з ажыццяўленнем Канвенцыі.

urm.lt