Юрый Луцэнка: У нас няма часу на помсту Януковічу
Удзельнікі Майдана не гараць жаданнем помсты прэзідэнту Віктару Януковічу і гатовыя яго адпусціць «на ўсе чатыры бакі».

Пра гэта заявіў былы міністр унутраных спраў Украіны Юрый Луцэнка ў эфіры Hromadske TV.
«Калі я на вуліцы Грушэўскага паўжартам кажу: няхай грузіць усё, што ўлезе ў верталёт, і ляціць, то гэта ўспрымаецца. У нас цяпер няма часу на помсту, - адзначыў ён. - Мы ўсё зробім,
заробім і вернем, але працягваць бясконцы круг помсты шкодна. Калі не пакідаць яго ўсемагутным алігархам ва Украіне, нават адпусціць, то, па-мойму, гэта было б прымальна».
Па яго перакананні, такі сцэнар тым больш будзе магчымы, калі пра гэта з Януковічам дамовіцца Юлія Цімашэнка, піша gazeta.ua.
«Цімашэнка не толькі зможа дамовіцца, знайсці разумны кампраміс, але і растлумачыць яго патрэбу людзям. Відавочна, сёння многія могуць нешта паабяцаць Януковічу, але ні ў каго з іх не
атрымаецца пераканаць Майдан. Вага Юліі Уладзіміраўны менавіта ў гэтым пытанні з'яўляецца надзвычайнай», - падкрэсліў Луцэнка.