Die Welt: у новым раўндзе дэбатаў пра Украіну ў Брусэлі з'явілася перспектыва яе сяброўства ў ЕС

Збліжэнне і перамены дадуць магчымасць заходнім дзяржавам і Украіне выйсці з тупіка, у якім яны затрымаліся разам. Пра гэта піша Die Welt.



ukraine_eu4.jpg

«Новы раўнд дэбатаў па Украіне пачаўся паведамленнямі з Брусэля. Яны гучаць амаль як рэха слоў міністра замежных спраў Венгрыі Янаша Мартоньі, які заявіў на выходных падчас Мюнхенскай канферэнцыі аб бяспецы: «Мы ўсе недаацанілі моц еўрапейскага імкнення ўкраінцаў. Мы павінны нагнаць упушчанае», - піша выданне.
У гэтым раўндзе дэбатаў таксама як стымул для Украіны з'явілася і перспектыва сяброўства ў ЕС. Пра яе ўжо казаў нават камісар ЕС па пашырэнні і палітыцы суседства Штэфан Фюле.
Як адзначае Die Welt, найлепшай прапановай у фінансавым плане, якую можа зрабіць ЕС, з'яўляецца адкрыццё для Украіны найбуйнейшага адзінага рынку ў свеце. Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер ўхваліў такі план.
Калі будзе знойдзена палітычнае рашэнне, «трэба і далей клапаціцца, каб цяжкі шлях ў канцы не завяршыўся эканамічнай катастрофай», лічыць міністр.
«Збліжэнне і перамены адначасова - гэта тое, што дазволіць заходнім дзяржавам і Украіне выйсці з тупіка, у якім яны затрымаліся разам», - лічыць выданне.

tyzhden.ua