ЕС вызначыўся, для якіх краін адкрыецца ўжо заўтра і ці пусціць беларусаў
Еўразвяз склаў спіс «бяспечных» дзяржаў, грамадзянам якіх дазволяць ўязджаць у краіны ЕС ужо з 1 ліпеня. Пра гэта піша BBC.
У пераліку прыводзяцца такія дзяржавы, як Алжыр, Аўстралія, Канада, Грузія, Японія, Чарнагорыя, Марока, Новая Зеландыя, Руанда, Сербія, Паўднёвая Карэя, Тайланд, Туніс і Уругвай. Ёсць шанец, што спіс яшчэ падкарэктуюць, але трэба разумець, што яго цяперашні выгляд ухвалілі як мінімум 55% краін–членаў Еўрапейскага Саюза.
Можа здацца, што вызначыцца, якія дзяржавы ЕС не лічыць "бяспечнымі" — не такая ўжо і складаная задача. На самай справе не: гэта быў звілісты, супярэчлівы працэс, у якім змяшаліся палітыка, эканоміка, а таксама ахова здароўя, адзначае BBC.
Напрыклад, Германія і Іспанія, прыкметна пацярпелыя ад пандэміі, асцярожнічалі — і прасілі ўключыць у спіс «бяспечных» толькі тыя краіны, дзе ўзровень захворвання кавідам нізкі, а афіцыйная статыстыка па вірусе не выклікае пытанняў. Грэцыя і Партугалія, наадварот, прытрымліваліся іншых ідэй. Адчуўшы на сабе меншыя наступствы распаўсюджвання інфекцыі, ім хацелася мацней пашырыць пералік дзяржаў, каб хутчэй аднавіць эканоміку, аслабленую каранціннымі мерамі, і рэанімаваць турызм.
Беларусь, на жаль, у топ «бяспечных» дзяржаў не трапіла (як і Расія, Украіна, Малдова). У рэспубліцы сітуацыю з эпідэміяй па-ранейшаму называюць напружанай. Чакаецца, што працэдура ЕС па фармалізацыі спісу і крытэрыяў, згодна з якімі краіны лічацца бяспечным ці не, завершыцца да поўдня ў аўторак, 1 ліпеня.
Паводле kyky.org