Еўрапейскі суд пагражае Польшчы штрафам за высечку Белавежскай пушчы

У мінулым годзе ўрад Польшчы ўтрая павялічыў квоты на высечку дрэў у рэліктавым лесе, матывуючы сваё рашэнне неабходнасцю барацьбы з нашэсцем жука-караеда.

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Еўрапейскі суд пагражае Польшчы штрафам за высечку Белавежскай пушчы — як мінімум, 100 тысяч еўра за дзень. Суд забараніў Польшчы высякаць Белавежскую пушчу яшчэ ў ліпені 2017-га, пасля звароту Еўрапейскай камісіі. Але гэтае рашэнне не было выканана. Цяпер жа, уладам Польшчы давядзецца альбо спыніць высечку, альбо плаціць вялікія штрафы.

Варшава сцвярджае, што высякаюцца толькі “мёртвыя і аслабленыя” дрэвы, а таксама тыя, што “пагражаюць грамадскай бяспецы”. Гаворка ідзе пра дрэвы, якія заражаныя караедам. Аднак эколагі пратэстуюць супраць дзеянняў польскіх уладаў, яны лічаць, што экасістэма павінна сама вырашыць праблему.


euroradio.fm