Еўрасаюз адхіліў прапанову Велікабрытаніі па Brexit

Пра гэта стала вядома з брытанскіх СМІ

ua.krymr.com

ua.krymr.com

Брусэль адхіліў галоўную прапанову Тэрэзы Мэй па брэксіту, а менавіта: захаванне за Велікабрытаніяй магчымасці застацца ў мытным саюзе Еўропы.
Прэм'ер-міністр Велікабрытаніі раней заяўляла аб амаль завершаным працэсе падрыхтоўкі ўгоды з ЕС па брэксіту.
Адной з галоўных праблем заставаўся кантроль ірландскай мяжы, якую абодва бакі імкнуліся захаваць празрыстай для перамяшчэння людзей, тавараў і паслуг.
Але 10 лістапада афіцыйныя прадстаўнікі ЕС заявілі, што ключавая прапанова Лондана адхіленая.
Тэрэза Мэй падкрэслівала раней, што паўторнага рэферэндуму па брэксіту не адбудзецца. У кастрычніку ў Лондане адбываліся масавыя дэманстрацыі прыхільнікаў новага рэферэндуму.
Паводле The Sunday Times