У Лондане з'явіліся білборды з удзячнасцю Пуціну за «BЯEXIT»

Брытанскія ўлады раней заяўлялі, што ім не ўдалося знайсці доказаў ўмяшання Расіі ў галасаванне, піша «Радыё Свабода».

8a6342ea_843b_44c0_abc9_05c64aa0c854_cx0_cy2_cw0_w1023_r1_s.jpg

У Лондане з'явіліся білборды з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і заклікам «адзначыць чырвона-бела-блакітны Брэксіт». Пра гэта паведамляе Reuters.

Рэкламныя шчыты выкупіла група актывістаў Proud Bear. На двух з іх знаходзяцца аднолькавыя фатаграфіі Пуціна, які падміргвае на блакітным фоне, з надпісамі, у якіх у слове BREXIT англійская літара «R» заменена на кірылічную «Я». На яшчэ адным плакаце намаляваны паслядоўны апанент Брэксіту, былы міністр замежных справаў Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, з расійскімі сцягамі і подпісам з таксама змененымі літарамі: «Дзякуй табе, BOЯIS».

 

Фота REUTERS/Peter Nicholls

Фота REUTERS/Peter Nicholls

На сваёй старонцы ў твітары актывісты Proud Bear называюць сябе «калектывам расійскіх афіцэраў ГРУ», якія «гадамі дапамагаюць народу Англіі вызваліцца ад Еўрапейскага саюза і дэмакратычных выбараў».

tvitar_breksit.jpg



На відэа, размешчаным Proud Bear, Пуцін катаецца на мопсе з галавой Аарона Бэнкса. Прадпрымальніка падазраюць у тым, што ён мог атрымліваць грошы на агітацыю за выхад краіны з Еўрасаюза ад Расіі. На днях Нацыянальнае крымінальнае агенцтва Вялікабрытаніі пачало расследаванне ў дачыненні да Бэнкса.

Агенцтву Reuters удалося звязацца з прадстаўніком Proud Bear, які ў адказ даслаў заяву на рускай мове, у якой гаворыцца, што група занепакоеная станам рускай дэмакратыі і выступае супраць «аўтарытарных тэндэнцый Масквы». Аднак хто канкрэтна стаіць за гэтай акцыяй, прадстаўнік Proud Bear паведаміць адмовіўся.

Нагадаем, 23 чэрвеня 2016 года 52 адсоткі брытанцаў прагаласавалі на рэферэндуме за выхад Вялікабрытаніі з Еўрасаюза. Брытанскія ўлады раней заяўлялі, што ім не ўдалося знайсці доказаў ўмяшання Расіі ў галасаванне. Многія брытанцы не пагадзіліся з вынікамі рэферэндуму і да гэтага часу лічаць, што ў галасаванне ўмяшаліся расійскія спецслужбы. 20 кастрычніка сотні тысяч жыхароў Лондану выйшлі на мітынг за паўторны рэферэндум.

www.svaboda.org