ЗША пашырылі санкцыі супраць РФ за анексію Крыма і агрэсію на Данбасе

Улады ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць Расіі за анексію Крыма і агрэсію на ўсходзе Украіны. У яго дадалі трох фізічных асоб і дзевяць арганізацый.

Фота GETTY IMAGES

Фота GETTY IMAGES


Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.
У спіс увайшлі намеснік "міністра дзяржаўнай бяспекі самаабвешчанай" Луганскай народнай рэспублікі" Аляксандр Басаў, былы начальнік ракетных войскаў і артылерыі РФ Уладзімір Зарыцкі і афіцэр ФСБ Андрэй Сушко, якога ў ЗША лічаць датычным да выкрадання ў 2017 годзе крымскататарскага актывіста, які падвергнуўся катаванням.
Пад абмежавальныя меры трапілі санаторыі "Ай-Петры", "Дзюльбер", "Місхор", курорт "Мара", ТАА "Паўднёвы Праект", АТ "Крымтеплоэлектроцентраль", "Гарант-СВ", "Упраўленчая кампанія інфраструктурных праектаў" і "Міністэрства дзяржаўнай бяспекі "ЛНВ".
Раней спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША па справах Украіны Курт Волкер заявіў, што новыя санкцыі будуць уведзеныя супраць асоб і арганізацый, якія прымалі ўдзел у бізнес-праектах на тэрыторыі Крыму або парушалі правы чалавека на паўвостраве і ў час вайны на Данбасе.
Паводле www.eurointegration.com.ua