У Расіі засудзілі актывістку, якая парэзала вены на знак пратэсту супраць умоваў у турмах

Актывістку незарэгістраванай партыі «Іншая Расія» Вольгу Шаліну арыштавалі на пяць сутак, прызнаўшы яе вінаватай у дробным хуліганстве, піша Радыё Свабода.

fleszmszyelf.jpg


Нагодай стала акцыя Шалінай на выставе паліцэйскай тэхнікі ў Маскве, падчас якой актывістка парэзала сабе вены.
25 кастрычніка Шаліна на выставе залезла на аўтазак, раскідала ўлёткі з крытыкай Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі, пасля чаго парэзала сабе рукі. Гэтым яна хацела прыцягнуць увагу да праблемы парушэння правоў зняволеных і гвалту ў калоніях і турмах.
Актывістку затрымалі і даставілі ў шпіталь. Пазней на Шаліну завялі справу аб хуліганстве паводле матываў нянавісці да сацыяльнай групы «супрацоўнікі Федэральнай службы выканання пакаранняў». Аднак ужо на наступны дзень пракуратура закрыла справу.
6 лістапада стала вядома, што на Шаліну склалі пратакол аб дробным хуліганстве.