Трамп забараніў даваць прытулак нелегалам

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў распараджэнне, якое забараняе даваць прытулак тым мігрантам, якія незаконна патрапілі на тэрыторыю краіны. Пра гэта паведамляе Associated Press у пятніцу, 9 лістапада.

ijyt5t_w631h356__1_.jpg


"Нашай краіне патрэбныя людзі, але яны павінны прыязджаць легальна, і ў іх павінны быць заслугі", — сказаў амерыкаскі лідар, які раней сцвярджаў, што заявы пра атрыманне прытулку ў ЗША можна падаваць толькі ў афіцыйных месцах уезду.
Крыніцы ў адміністрацыі прэзідэнта растлумачылі СМІ, што гэта будзе часовая мера, мінімум на тры месяцы, аднак дакладна не назвалі тэрмінаў яе дзеяння.
Паводле дзейнага закону аб іміграцыі і грамадзянстве ад 1965 года, кожны імігрант ў ЗША можа падаць заяву на атрыманне прытулку незалежна ад таго, як і дзе ён заехаў у гэтую краіну.
Нагадаем, што цяпер да мяжы ЗША рухаюцца некалькі караванаў з тысячамі нелегальных імігрантаў з краін Цэнтральнай Амерыкі.
У адказ на "нашэсце" бежанцаў Дональд Трамп паабяцаў размясціць у памежных раёнах ад 10 да 15 тысяч вайскоўцаў.
Паводле telegraf.by