Каліфорнія: лясныя пажары ахапілі курорт галівудскіх зорак

Каліфарнійскія лясныя пажары перакінуліся на курорт Малібу — дом многіх зорак Галівуду. Будынкі гараць, жыхары бягуць, — паведамляе ВВС.

malibu.jpg


Трохі паўночней іншы лясны пажар цалкам знішчыў горад Пэрэдайз з 26 тысячамі насельніцтва. 9 чалавек загінула, 35 прапала без звестак.
Агулам па штаце лютуюць тры вялікіх пажары. Сярод іншых гарадоў быў эвакуяваны горад Саузент Оукс, дзе падчас масавага забойства ўзброены чалавек застрэліў 12 мясцовых жыхароў.
Як паведамляюць улады, пажарам дапамагае моцны вецер.
Агулам было эвакуявана 250 000 чалавек. "Размах знішчэнняў неверагодны і катастрафічны", — кажа Марк Гілардучы, прадстаўнік адміністрацыі губернатара.