Актывістка Femen выбегла пад колы картэжу прэзідэнтаў

Перад пачаткам цырымоніі памяці ахвяраў Першай усясветнай вайны, калі калона аўтамабіляў з прэзідэнтамі, прэм’ерамі, іншымі кіраўнікамі дэлегацый ехала ад Елісейскага палацу да Трыумфальнай аркі, з ходніку выбегла актывістка жаночага руху Femen. Пра гэта піша Радыё Свабода.

twitter.com

twitter.com

Яна трапіла на праезную частку праспекту пасля таго, як праехаў «Кадылак» прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. На грудзях у яе было напісана «Fake peace maker» («Фальшывы міратворца»).
Актывістцы ўдалося прайсці бар’еры і паліцыю, выгукаючы словы «Фальшывы міратворца». Яе затрымалі.
На цырымонію прыбылі прадстаўнікі 77 дзяржаваў Еўропы, Азіі, Амерыкі і Афрыкі. Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падцягнуўся апошнім, іншыя яго чакалі 10 хвілін.
Беларусь на Форуме міру рэпрэзентуе старшыня Савету рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Пра адмову Аляксандра Лукашэнкі наведаць Парыж стала вядома 8 лістапада.