Еўрасаюз адмяніў візы для Украіны
Старшыня Еўрапарламента Антоніа Таяні і кіраўнік МУС Мальты, якая старшынюе ў Савеце ЕС Кармэла Абэла падпісалі апошні дакумент для прадастаўлення бязвізавага рэжыму Украіне, вынікае з прамой трансляцыі са Страсбурга.
Таяні і Абэла на палях пленарнай сесіі ЕП паставілі подпісы пад рэгламентам Савета ЕС і Еўрапарламента, які ўносіць змяненні ў рэгламент аб візавым пераліку ад 15 сакавіка 2001 года. На цырымоніі прысутнічаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Пасля падпісання рэгламент будзе апублікаваны ў афіцыйным весніку ЕС і праз 20 дзён ўступіць у сілу — арыентавана 11 чэрвеня.
Грамадзяне Украіны змогуць ўязджаць у краіны Шэнгенскай зоны, а таксама ў Ісландыю, Ліхтэнштэйн, Нарвегію і Швейцарыю на тэрмін не больш за 90 сутак на працягу паўгода. Пры гэтым дазволу на працу і вучобу ў Еўрасаюзе бязвізавы рэжым не дае.
Для перасячэння мяжы ўкраінцам спатрэбіцца біяметрычны пашпарт, таксама рэкамендуецца мець пры сабе зваротны білет, пацверджанне броні гатэля, запрашэнне ад сваякоў, медыцынскую страхоўку і грошы з разліку не менш за 45 еўра на кожны дзень знаходжання ў ЕС.
У выпадку, калі да Украіны ўзнікнуць «сур'ёзныя пытанні» адносна праблем з міграцыяй і бяспекай, бязвізавы рэжым можа адмяніць. Увядзенне такога механізму было умовай для адмены візаў для грамадзян Украіны і Грузіі.
Паводле ria.ru