FEMEN не спатрэбіліся зубныя шчоткі і туалетная папера

21 чэрвеня ў Кіеве актывістак FEMEN судзілі за начную акцыю супраць Лукашэнкі. Дзяўчаты рыхтаваліся да «сутак», але абышлося невялікімі штрафамі.



femen2106.jpg

Пра гэта Еўрарадыё распавяла лідар арганізацыі Ганна Гуцол.

Ганна Гуцол: «Да нашай вялікай радасці, нам не спатрэбіліся зубныя шчоткі і туалетная папера — абышлося штрафам. 119 грывень..» (прыкладна каля 127 тысяч беларускіх рублёў - НЧ)

21 чэрвеня ў Кіеве адбыўся суд над актывісткамі FEMEN. Іх судзілі за акцыю «Ноч супраць Лукашэнкі». Дзяўчаты рыхтаваліся да таго, што іх асудзяць на 15 сутак.

Нагадаем, дзяўчаты з'явіліся да месца начоўкі ў Кіеве беларускага кіраўніка з паходнямі (Аляксандр Лукашэнка знаходзіўся ва Украіне з афіцыйным візітам). На іх целах былі напісаныя заклікі «Жыве Беларусь!», «Fuck dictator!» ды іншыя. Спакой кіраўніка Беларусі, аднак, збераглі міліцыянты і спецназаўцы «Беркута» .

У 2011 годзе ў Мінску FEMEN правялі акцыю супраць Лукашэнкі на прыступках КДБ.

euroradio.fm