Удзельніцы FEMEN зладзілі "Начны напад на Лукашэнку" ў Кіеве (фота)
Акцыя FEMEN прайшла каля месца начлегу ў Кіеве беларускага кіраўніка.
Дзяўчаты з'явіліся да месца акцыі з паходнямі. На іх целах былі напісаныя заклікі "Жыве Беларусь!", "Fuck diktator!" ды іншыя, паведамляе сайт жаночага руху.
Спакой кіраўніка Беларусі, аднак, збераглі міліцыянты і спецназаўцы "Беркута".
Нагадаем, што ў 2011 годзе ў Мінску FEMEN правялі акцыю супраць Лукашэнкі на прыступках КДБ.
Фота — femen.org